Фота-выставу:
“Тэхна – арт. Прастора жыцця”
Для сучаснай моладзі віртуальны свет становіцца прасторай жыцця. Добра гэта, ці не, аднак гэта факт. Інтэрнет, камп’ютэрныя тэхналогіі, магчымасці лічбавай тэхнікі змянілі звычайны выгляд работы з тэкстам, інфармацыяй, выявай. Выстава павiнна адказаць на пытанне: цi з’яЎляецца камп’ютэрная тэхнiка выключна сродкам адлюстравання рэчаiснасцi? Або яна стварае асобны
сусвет, вынiкам iснавання якога з’яЎляюцца прынцыповыя змены Ў сацыяльным жыццi, культуры i мастацтве. Зараз, калі дыгітальная тэхніка стала даступнай, шырокія колы людзей, дакладней, карыстальнікаў, падаліся засвойваць камп’ютэрнае поле. Беларускія мастакі таксама ўключыліся ў гэты працэс. У выставе прадстаўлены вынікі гэтага дзейнасцi. Сярод удзельнікаў ёсць тыя, хто займаецца прафесійным камп’ютэрным дызайнам, а ёсць i такiя, хто стварае лічбавае мастацтва дзеля самога мастацтва. Усіх іх аб’ядноўвае жыццёвая прастора Тэхна – арту.
Адкрыццё выставы адбудзецца 28 кастрычнiка.